wd wp Пошук:

Спангіпеліс

Спангіпе́ліс (Spongipellis) — род губавых базідыяльных грыбоў.

Апісанне

Пладовыя целы ад распасцертых да сядзячых, капытападобныя, часам веерападобныя або акруглыя, мясіста-губчатыя, валакніста-мясістыя, вадзяністыя або храсткавата-жэлацінападобныя, белыя, жаўтаватыя, пры высыханні бураватыя, цвёрдыя. Тканка двухслойная: верхні слой лямцавы, або мясіста-губчаты, ніжні — мясіста-коркавы. Гіменафор трубчасты. Споры шарападобныя або шырокаэліпсоідныя.

Арэал і экалогія

Сапратрофы на адмерлай драўніне хвойных і лісцевых парод, рэдка паразіты дрэў. Выклікаюць белую цэнтральную і камлёвую гніль ствалоў, якая пранікае ў карані. Пашыраны ва ўмераным поясе, на Беларусі 5 відаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Паліпоравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды