wd wp Пошук:

Соня Акесан

Соня Акесан (швед. Sonja Åkesson; 19 красавіка 1926 — 5 мая 1977) — шведская паэтэса, пісьменніца і мастачка, якая нарадзілася ў Батле, Готланд[6][7].

Біяграфія

Упершыню свой талент пісаць Соня Акесан адкрыла ў 28 гадоў пасля пераезду ў Стакгольм, пасля разводу з цесляром Нілсам Вестбергам. На момант разводу ў іх было двое дзяцей, і Соня чакала дзіцяці (не ад мужа). Дзіця памерла ад лейкеміі ва ўзросце двух гадоў[6].

У 1956 годзе Соня выйшла замуж за Бо Холмберга і нарадзіла чацвёртае дзіця Мікаэля[6]. У наступным годзе яна апублікавала сваю першую калекцыю вершаў: Situationer (Сітуацыі). У 1963 годзе яна стала агульнавядома ў Швецыі пасля публікацыі Husfrid. Яна стала вядомай дзякуючы выразнаму стылю пісьма, апісання паўсядзённага жыцця і каментавання грамадства. Феміністычны рух прыняў працу Акесан і часта цытаваў яе. Самы вядомы з яе вершаў, напэўна, «äktenskapsfrågan» (пытанне шлюбу)[7]. Яго часта называюць «vara vit mans slav» (быць рабом белага чалавека), бо гэта паўтараецца на працягу ўсяго верша.

Пасля дзевяці гадоў шлюбу яна развялася з Бо Холмбергам у 1965 годзе. Яна выйшла замуж за Ярла Хамарберга, шведскага мастака і паэта, і нарадзіла сваё пятае дзіця Герці[6]. Соня Акесан пераехала ў Хальмстад у 1970-я гады пасля псіхічных захворванняў, а ў 1977 годзе памерла ад раку печані[6].

Працы

Яе працы ўключаюць[7]:

Паэзія

Проза

Яе рукапісы і іншыя працы захоўваюцца ў Калекцыях гісторыі жанчын Гётэбаргскага ўніверсітэта ў Швецыі[8].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 19260419-3207 Hammarberg Åkesson, Sonja Bertha M // Swedish death index Праверана 29 красавіка 2018.
  2. 1 2 Sonja Åkesson // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Sonja Åkesson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Sonja Bertha Maria, f. 1926 i Buttle Gotlands län // Swedish Census 1930 — Riksarkivet. Праверана 29 красавіка 2018.
  5. Hammarberg, SONJA BERTHA M // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45925068Svenskagravar.se. Праверана 29 красавіка 2018.
  6. 1 2 3 4 5 http://www.sonjaakesson.se/english.htm Архівавана 3 сакавіка 2016.
  7. 1 2 3 https://web.archive.org/web/20110826071730/http://www.poetryconnection.net/poets/Sonja_Akesson
  8. https://web.archive.org/web/20110721233019/http://www.rosadoc.be/site/rosa/english/pdf/athena/gothenburg.pdf
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ад раку печані
Катэгорыя·Шведскамоўныя паэты
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках (Стакгольм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка