wd wp Пошук:

Сонечная печ

Сонечная печ — прылада для выкарыстання сонечнага святла для падрыхтоўкі ежы без выкарыстання паліва або электраэнергіі. Аналагічныя па прынцыпе прылады часам ужываюцца для апраснення непрыдатнай для ўжывання вады ў засушлівых рэгіёнах.

Таксама тэрмін «сонечная печ» ужываецца для абазначэння больш складаных геліяўстановак для плаўкі і тэрмаапрацоўкі матэрыялаў. Такія сонечныя печы адрозніваюцца высокім коштам і прымяняюцца ў выпадках, калі неабходна стварыць асаблівыя («стэрыльныя») умовы плаўлення і тэрмаапрацоўкі, якія выключаюць ўнясенне прымешак у матэрыял, які апрацоўваецца. Найбуйнейшая на 1975 сонечная печ такога тыпу дзейнічала ў Фон-Ромэ-Адэё (Францыя); дыяметр люстэрка яе геліяканцэнтратара 54 м, магутнасць ~ 1 МВт.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сонечная энергетыка