wd wp Пошук:

Снежніца

Снежніца у Арктыцы

Снежніца — скапленне адталай вады ці (у пачатковай стадыі ўтварэння) прасякнутага вадой снегу на паверхні лёду, пакрытага снегам. Можа знаходзіцца пад тонкім пластом другаснага лёду (наслуд).

Утварэнне

Снежніца пачынае ўтварацца пры раставанні снегу, які знаходзіцца на лёдзе — снег ператвараецца ў кашыцу, прасякнутую вадой. Затым мокры снег цалкам растае і ў выглядзе лужынкі застаецца на паверхні лёду. Пры паніжэнні тэмпературы на паверхні снежніцы ўтвараецца малады лёд. Калі ж тэмпература наадварот павышаецца, то пачынаецца і раставанне самога лёду пад снежніцай.

Сярэднія шыроты

У сярэдніх шыротах з кантынентальным кліматам снежніцы ўтвараюцца ў асноўным вясной, калі пачынаецца актыўнае снегараставанне. Снежніцы ўмераных шырот недаўгавечныя — хуткае павышэнне тэмператур прыводзіць да падтавання ніжніх слаёў снегу або лёду і прарыву снежніц.

Арктыка

Снежніцы могуць утварацца і ў Арктыцы. Пры раставанні снежнага покрыва на паверхні ледзянога поля ўтвараюцца снежніцы-вадаёмы. Такія снежніцы ўяўляюць з сябе звычайна невялікія лужынкі, але часам памеры арктычных снежніц даходзяць да сотняў квадратных метраў — узнікаюць велізарныя азёры прэснай вады. Глыбіня такіх снежніц ад 30 см да 1,5 м. У летні сезон вада ў снежніцы растоплівае ніжнія пласты лёду і, такім чынам, паведамляецца з акіянам. Часам раставанне снягоў і ўтварэнне снежніц можа быць занадта інтэнсіўным і прыводзіць да падтаплення арктычных станцый. Прыкладам такога падтаплення можа служыць падтапленне дрэйфуючай станцыі «Паўночны полюс-3» у летні сезон.

Снежніцы, якія ўтвараюцца ў Арктыцы, утрымліваюць празрыстую чыстую ваду. Утрыманне соляў у гэтай вадзе не вяліка - парадку 0 - 3 мг/л. Ваду з снежніц можна піць без кіпячэння і хімічнай апрацоўкі. У мінулым даследчыкі Арктыкі пазбягалі выкарыстання адталай вады для пітва, лічачы яе прычынай цынгі, якая узнікала.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Акіяналогія
Катэгорыя·Снег
Катэгорыя·Лёд