wd wp Пошук:

Слінг

Таты таксама карыстаюцца слінгамі

Слінг — перавязь з тканіны для нашэння дзяцей, адно з самых старажытных прыстасаванняў для нашэння дзяцей. Слінгі бываюць розных відаў, памераў і стыляў. Як правіла, слінг разлічаны на дзяцей да 3 гадоў вагой да 20 кг.

Гісторыя

Святы Хрыстафор нясе Ісуса Хрыста. Вестмінстэрская Псалтыр(англ.) бел.

Нашэнне дзяцей у прынадах з тканіны вядома са старажытных часоў. На Русі традыцыйна дзяцей насілі дома і на вуліцы ў падоле (фартухе). Старэйшыя дзяўчынкі насілі такім чынам малодшых дзяцей на сцягне. Прымаўка «прынесла ў падоле» мае карані менавіта ў гэтым звычаі.

Віды слінгаў

Самы папулярны слінг ўяўляе сабой канструкцыю з тканевага палотнішча і 2 металічных кольцаў, што дапамагаюць рэгуляваць аб’ём калыскі, стваранай слінгам. Такі слінг называецца слінг з кольцамі.

Існуе мноства іншых відаў слінгаў, у залежнасці ад краіны, культуры, вытворцы: май-слінг, слінг-шалік, слінг-кішэня і інш.

У залежнасці ад таго, як будзе выкарыстоўвацца слінг: для хаты ці «на выхад», слінг можа мець як зусім просты выгляд, так і быць упрыгожаным багатай разнастайнай вышыўкай, карункамі, мець доўгі хвост і г. д.

Натуральнае выхаванне

Нашэнне на руках і ў слінзе з’яўляецца неад’емнай часткай так званага натуральнага выхавання. Гэты падыход азначае, што пакуль немаўля не навучыцца само поўзаць і хадзіць, практычна ўвесь час яно праводзіць на руках маці ў непасрэдным фізічным кантакце з ёй.

Слінг як цацка

Лялечныя слінгі на дзяўчынках

Паколькі дзяўчынкам падабаецца паходзіць да матуль ва ўсіх справах, былі створаны слінгі для дзяцей, каб насіць у іх лялек, якія маюць аднолькавую канструкцыю з сапраўднымі, але меньшага памеру, а таксама лялькі, якія прадаюцца разам з маленькай лялечкай-немаўляткай у слінзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дзяцінства