wd wp Пошук:

Слэнг эсперантыстаў

Слэнг эсперантыстаў — слэнг ужываемы ў эсперанта грамадстве. Ён ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго стварэння служаць афіксы і словазлучэнні дзьвух каранёў слоў, з дапамогай якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з формаў слэнга з’яўляюцца эсперанта-лаянка, большая частка з якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і уласная. Аб’ектам эсперанта-слэнга з’яўляюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.

Пра эсперантыстаў**«Рэптыліі» ў эсперанта****Іншы слэнг**

СловаПрыкладны перакладСэнс
bakfiŝoпечаная рыбаВельмі юная дзяўчына
blinkenbergдацкае прозвішча БлінкенбергНарыцальнае імя для людзей, якія з разумным выглядам разважаюць аб эсперанта, выдаючы свае забабоны за факты. Ужываецца з 1954 года пасля прэцэдэнта ў Мантэвідэа
bonantaguloBonan tagon! — Добры дзень! ulo — індывідЛянівы чалавек, які вывучыў некалькі простых выразаў на эсперанта, напрыклад «Добры дзень!»
eterna komencantoвечны навічокЧалавек, які доўгі час ходзіць на сустрэчы эсперантыстаў, але ведае эсперанта на пачатковым узроўні
kabeiдзеяслоў утвораны ад КабэРаптоўна спыніць займацца эсперанта
kielvifartasulokiel vi fartas? — як вы жывяце? ulo — індывідСінонім bonantagulo
samideantoаднадумецзварот эсперантыста да эсперантыста. Падобна да «таварыш» у СССР
talpoкротЭсперантыст, які фанатычна прапагандуе эсперанта, не ужываючы факты
verda koroзялёнае сэрцаСапраўдны эсперантыст
verda papoзялёны Папа рымскіХто-небудзь, хто прапагандуе эсперанта
verduloзялёныЗялёнымі назыаюць ужо зрэлых эсперантыстаў
aligatoriдзеяслоў ад слова «алігатар»Размаўляць паміж сабой на роднай мове іншага эсперантыста. Напрыклад: беларус з французам па французску
gaviali (malkrokodili)дзеяслоў ад слова «гавіял» антонім да krokodiliРазмаўляць па эсперанта з эсперантыстам у асяроддзі неэсперантыстаў
kajmaniдзеяслоў ад слова «кайман»Размаўляць паміж сабой на нероднай мове для абодвух эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з французам па англійску
krokodiliдзеяслоў ад слова «кракадзіл»Размаўляць паміж сабой на роднай мове ў асяроддзі іншых эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з беларусам па беларуску
lacertiдзеяслоў ад слова «яшчарка»Размаўляць на іншай штучнай мове ў асяроддзі эсперантыстаў
gufujoкраіна філінаўМесца, дзе п’юць чай, цешацца бяседай. У ім забаронены алкагольныя напоі і курэнне. Яго звычайна арганізуюць падчас эсперанта сустрэч
melonoдыняНеафіцыйная назва Юбіленага сімвала
mojosamoderna — сучасны juna — юны stila — стыльныЭквівалентна англійскаму слову cool
volapukaĵovolapuk — валапюк aĵ — рэчБлізка па сэнсу да размоўных слоў «галімацця», «абракадабра»

Ненарматыўная лексіка

Лаянку ў эсперанта называюць sakro. У асноўным гэта пераклады з нацыянальнай мовы на эсперанта. Але сярод эсперантыстаў прымяняецца і уласцівая толькі ім лаянка. Як правіла, гэта адсылкі да стваральніка эсперанта Людвіга Заменгофа ці да вядомых эсперанта-творам.

Прыклады эсперантамоўнай лаянкі

ФразаПрыкладны перакладТлумачэнне
Sankta Ludoviko!Святы Людовік!Адсылка да значнай для кожнага эсперантыста асобе — Людвігу Заменгофу
Ho Zamenhofo!О, ЗаменгофТое-ж самае
Pro mia ZamĉjoДзяля майго ЗамыТое-ж самае, але з дабаўленнем памяньшальнага суфікса
Noktaj fantomoj!Начныя фантомы!Згадваецца ў вядомым вершы Заменгофа «Шлях»
Fundamenta Krestomatio!Фундаментальная хрестоматія!Аднаіменная праца Заменгофа 1903 года, у якой ён сабраў найлепшыя на той часпераклады на эсперанта
Aktoj de Akademiо!Дакументы Акадэміі!Выдаваемыя Акадэміяй эсперанта дакументы
Ata-Ita!Згадванне пра працяглую дыскусію эсперантыстаў з-заўжывання суфіксаў at- i it- у формах дзеяслова.

Акрамя таго, эсперантыстам уласціва ствараць лаянку ўвыглядзе рыфм:

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эсперанта