wd wp Пошук:

Слонімскі шпіталь

Слонімскі шпіталь размешчаны на сучаснай вуліцы Я. Купалы, 49 у г. Слонім.

Пабудаваны У XVIII ст. з цэглы побач з Андрэеўскім касцёлам.

Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак, накрыты двухсхільным дахам. Плоскасныя, пазбаўленыя архітэктурнага дэкору фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унутраная планіроўка калідорная, з вестыбюлем у цэнтры. У канструкцыю сцен (таўшчыня каля 1 м) былі ўмураваны грубкі (зберагліся часткова).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Славутасці Слоніма
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый