wd wp Пошук:

Слонімскі Дабравешчанскі манастыр

Слонімскі Свята-Дабравешчанскі жаночы манастыр ― праваслаўны жаночы манастыр Навагрудскай епархіі ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, які знаходзіцца ў г. Слонім Гродзенскай вобласці Беларусі .

Гісторыя ўзнікнення

Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. Ікона беларускага пісьма

Заснаваны ў 2003 годзе ў горадзе Слоніме на месцы ліквідаванай у 1999 годзе вайсковай базы. У лістападзе 2001 года з Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра сюды перабраліся 23 манашкі сястрынства пры Жыровіцкай іконе Маці Божай. 10 снежаня заснавана Свята-Дабравешчанскае сястрыцтва горада Слоніма. Старэйшай сястрой стала манашка Кацярына (Валянская). 21 ліпня рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай царквы сястрыцтва пераўтворана ў Свята-Дабравешчанскі манастыр[1].

Жыццё манастыра

К 2013 году ў манастыры пражывала 24 манашкі. Набажэнствы праходзяць ў дамавой царкве Святой Іўліяніі Альшанскай.

Пасля рэарганізацыі катэхізатарская курсаў, якія існавалі пры Навагрудскай епархіі, пры кляштары адкрыта Слонімская духоўнае вучылішча з трыма аддзяленнямі: катэхізатарскае, псаломніцкае і іканапіснае. Вучылішча рыхтуе рэгентаў, пеўчых і іканапісцаў . Тэрмін навучання 3 гады. З 2001 года працуе таксама завочная форма навучання, дзе вучыцца каля 50 чалавек. На дзённым аддзяленні займаецца каля 45-47 чалавек[2][3].

У манастырскай іканапіснай майстэрні для свайго і Жыровіцкага манастыра ствараюцца іконы ў плыні старажытнарускай традыцыі, таксама пішуцца іконы па замове[4].

Ігуменні манастыра:

Адрас: 231795, Беларусь, Гродзенская вобл., Слонім, Віленская вул., 9.

Зноскі

  1. Слонімскі Благавешчанскі манастыр. Дрэва. Адкрытая праваслаўная энцыклапедыя
  2. Галіна Раманчук. У Слонімскім духоўным вучылішчы акунаешся ў асаблівую атмасферу. Гродзенская праўда, 6 студзеня 2012(недаступная спасылка)
  3. Урачыстасці з нагоды выпуску Слонімскага духоўнага вучылішча Архівавана 23 верасня 2017.
  4. Іконы Слонімскага Свята-Благавешчанскага манастыра. Sobor.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Навагрудская і Слонімская епархія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Жаночыя манастыры
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Слоніма
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта