wd wp Пошук:

Слонімская мячэць

Гэты артыкул — пра гістарычную мячэць у Слоніме. Пра сучасную гл. Слонімская мячэць (1994). Слонімская мячэць — колішняя мячэць у Слоніме Гродзенскай вобласці. Размяшчалася на былой Татарскай вуліцы (цяпер вуліца Кірава). У 1994 годзе ў былой гаспадарчай пабудове XIX ст. была адкрыта новая мячэць.

Гісторыя

Татары ў Слоніме з’явіліся ў XVI стагоддзі. У 1897 годзе ў Слонімскім павеце пражывалі 178 татараў[1].

Пабудавана ў 1804 г. з адным мінарэтам і купалам. Згарэла 25 мая 1881 года ў час вялікага гарадскога пажару і праз год адбудавана з дрэва. Грошы на будаўнічыя матэрыялы ахвяраваў граф Францішак Пуслоўскі з Альберціна[1][2].

У верасні 1939 года заможных слонімскіх татар НКУС вывозіў у Сібір. Мячэць спаленая немцамі падчас Другой сусветнай вайны перад адступленнем ўлетку 1944 года. Пасля Другой сусветнай вайны татары актыўна сталі выязджаць на Захад, баючыся новых арыштаў НКУС. У 1946 годзе многія з іх выехалі ў Польшчу[1].

Архітэктура

Мячэць, збудаваная ў канцы XIX ст. па кампазіцыі ўяўляе вежава-купальны варыянт (у цэнтры і над вугламі паабапал міхрабы), вытворны ад царкоўнай архітэктуры гэтага перыяду з рэтраспектыўна-рускімі рысамі[3]. Даследчык гісторыі польска-літоўскіх татар С. Крычынскі апісваў яе так[4]:

Мячэць у Слоніме, з трыма цыбулепадобнымі вежачкамі, ёсць быццам бы копія праваслаўнай царквы.

Зноскі

  1. 1 2 3 Слонімская мячэць, якой ужо няма
  2. Лакотка, 2003, с. 38
  3. Лакотка, 2003, с. 42
  4. Лакотка, 2003, с. 39

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Слоніма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Мячэці Беларусі
Катэгорыя·Помнікі беларускага народнага дойлідства
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Слоніма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·1882 год у Беларусі
Катэгорыя·Драўляныя мячэці Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя ў час Другой сусветнай вайны