ААТ «Слодыч» (кандытарская фабрыка «Слодыч») — беларускі вытворца мучных кандытарскіх вырабаў, найбуйнейшае ў рэспубліцы прадпрыемства, якое выпускае здобнае, цукровае, зацяжное, дыябетычнае, аўсянае пячэнне, крэкер, вафельны ліст, кексы. Гадавы абарот $ 30 млн. Уваходзіць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
З лістапада 1994 года Мінская кандытарская фабрыка № 2 пераназваная ў дзяржаўнае прадпрыемства — Кандытарская фабрыка «Слодыч» З 2 лютага 2001 года — ААТ “Кандытарская фабрыка «Слодыч».
У снежні 2001 года на прадпрыемстве была ўкаранёна сістэма якасці праектавання і вытворчасці мучных кандытарскіх вырабаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 9001-96.
22 красавіка 2004 г быў пацверджаны сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці ІСО 9001-2001.
Тэмы гэтай старонкі (7):