wd wp Пошук:

Славяна-балгарская гісторыя

«Славяна-балгарская гісторыя» (балг.: «История славянобългарска»«История славянобългарска», оригиналное назва: Историѧ славѣноболгарскаѧ ѡ народе і ѿ цареи и ѡ стыхъ болгарскихъ і ѡ въсехъ деѧнїа ї битиа болгарскаѧ) — гістарычная кніга з прапагандысцка-публіцыстычным характарам напісаная балгарскім іераманахам Паісіям  Хілендарскім ў 1762 годзе. У кнізе ён заклікаў да абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, да барацьбы за культурна-нацыянальнае адраджэнне, за дасягненне царкоўнай самастойнасці і за вызваленне ад асманскага прыгнёту.

Крыніцы

Крыніцамі для «Славяна-балгарская гісторыя» сталі «Кніга гістарыяграфія» Маўра Арбіні, «Дзеі царкоўныя і грамадзянскія» Цэзара Баронія(руск.) бел., сачыненні візантыйскіх храністаў(руск.) бел. і грамат балгарскіх цароў з афонскіх кнігасховішчаў.

Змест

«Гісторыя славяна-балгарская» разыходзілася ў рукопісах і кампіляцыях (каля 70 спісаў) па ўсёй краіне. Адыграла вялікую ролю ў абуджэнні і ўмацаванні нацыянальнай самасвядомасці балгарскага народа ў эпоху Адраджэння. Аказала значны ўплыў на наступнае развіццё балгарскай гістарыяграфіі.

«Царственік» 1844 г., складзены Хрыстакі Паўлавічам з’яўляецца першым друкаваным выданнем «Гісторыі славяна-болгарскай» хоць Паісій не паказаны як аўтар.

Сёння арыгінал «Гісторыя славяна-балгарская» захоўваецца ў Заграфскім манастыры(руск.) бел. на Афоне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Літаратура Балгарыі
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Балгарыі
Катэгорыя·Гістарычныя творы XVIII стагоддзя