wd wp Пошук:

Склад злачынства

Склад злачынства — сукупнасць аб’ектыўных і суб’ектыўных прыкмет, замацаваных у крымінальным законе, якія ў суме вызначаюць грамадска небяспечнае дзеянне як злачынства. Прыкметы складу злачынства замацоўваюцца ў нормах агульнай і асаблівай часткі крымінальнага права. Іх можна ўмоўна падзяліць на чатыры падсістэмы: прыкметы аб’екта, суб’екта, аб’ектыўнага і суб’ектыўнага боку злачынства. Наяўнасць у дзеях усіх прыкмет нейкага складу злачынства з’яўляецца падставай для прызнання яго злачынным і прыцягнення асобы, якая здзейсніла яго, да крымінальнай адказнасці; адсутнасць хаця б аднаго з іх азначае, што адсутнічае і склад злачынства ў цэлым, а дзеянне пры гэтым прызнаецца незлачынным.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Крымінальнае права
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum