wd wp Пошук:

Скейт-панк

Скейт-панк, sk8 punk, skate-thrash, skate-core — музычны кірунак, які ўтварыўся ў ЗША, паходзіць з хардкор панка[1]. Слова «скейт» прывязваецца да катання на скейтдошцы, гэты кірунак музыкі быў адным з любімых у асяроддзі скейтбардыстаў.

У 80-х музыка хардкоравых гуртоў такіх як Black Flag ці Circle Jerks была вельмі папулярнай сярод скейтараў. Аднымі з першых скейтпанкавых гуртоў лічаць сябе JFA[2] і Big Boys. Скейтары, якія граюць у панкавых гуртах часта спяваюць пра сваю замілаванасць — дошку (Free Beer ці Los Olvidados). Вялікая колькасць падобных гуртоў з’явілася з-за дзейнасці часопіса аб скейтдошках — Trashera. Часопіс арганізоўваў спаборніцтвы сярод скет-панк гуртоў, пераможцам якіх уручаліся аўтографы або відэа знакамітых скейтбардыстаў.

Скейт-панк гурты гралі агрэсіўную музыку, якая ўласціва для хардкора, але пры гэтым выкарыстоўвалі зусім іншыя тэмы. У час зараджэння скейт-панка, зарадзілася субкультура скейтбардыстаў, што вельмі моцна спрыяла развіццю і станаўленню музычнага скет-кірунка. На данны моман вядомасць набылі наступныя скейт-панк гурты: The Offspring[3], Suicidal Tendencies[1], Minor Threat, Rancid, Lagwagon, Glue Gun, Millencolin, Pennywise, No Use For A Name і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Скейт-панк на All Music Guide(англ.)
  2. JFA на All Music Guide(англ.)
  3. Скейт-панк Архівавана 12 лістапада 2007. на Rhapsody(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Скейт-панк
Катэгорыя·Жанры панк-року
Катэгорыя·Музычныя жанры