wd wp Пошук:

Скарпідыум скарпіёнападобны

Скарпідыум скарпіёнападобны (Scorpidium scorpioides) — від брыевых імхоў сямейства амблістэгіевых.

Апісанне

Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі маккія, рыхлыя, жоўта- або карычнева-зялёныя, бліскучыя. Сцябло прамастойнае або сцелістае, даўжынёю 10—30 см, простае або няправільна перыста-разгалінаванае, уздута-аблісцелае, на канцы кручкаватае. Лісце моцна ўвагнутае, яйцападобна-ланцэтнае, завостранае, серпападобнае або прамое, суцэльнакрайняе, чарапіцападобна размешчанае. Жылка кароткая, падвойная. Каробачка нахіленая або гарызантальная, карычневая або прадаўгавата-цыліндрычная, на пурпуровай ножцы даўжынёй 4—6 см. Вечка пуката-канічнае. Перыстом падвойны.

Пашырэнне

S. scorpioides, Квебек, Канада

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На Беларусі трапляецца на балотах, па берагах азёр, старых рэчышчаў і невялікіх вадаёмаў (часта ў вадзе).

Асаблівасці біялогіі

Спараносіць летам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Гіпнавыя імхі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта