wd wp Пошук:

Сеткаваты гельмінтаспарыёз

Сеткаваты гельмінтаспарыёз[1] — грыбковае захворванне, якое выклікаецца грыбам гельмінтаспорый ячменны (Pyrenophora teres) (сін. Drechslera teres, Helminthosporium teres)[1].

Апісанне і эпідэміялогія

Пашыраны на ячмені, у асобныя гады пашкоджвае 68-70 % раслін. Праяўляецца ў фазе ўсходаў, найбольшага развіцця дасягае ў перыяд цвіцення і налівання зерня. На лісці з’яўляюцца бурыя плямы з бледна-жоўтай аблямоўкай, падоўжнымі і папярочнымі палоскамі, якія ўтвараюць сеткаваты малюнак. Зліцця плям і расшчаплення лісця не адбываецца, што адрознівае сеткаваты гельмінтаспарыёз ад паласатага. На плямах цёмна-шэры налёт канідый грыба[1].

Меры барацьбы

Правільныя севазвароты (нельга сеяць збожжавыя па збожжавых), збор насення з найменш пашкоджаных участкаў, ачыстка і пратручванне насення, лушчэнне і глыбокае зяблевае ворыва пасля ўборкі ўраджаю, прасторавая ізаляцыя ад леташніх пасеваў і іншае[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Буга С. Ф. Гельмінтаспарыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 30

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ячмень
Катэгорыя·Захворванні ячменю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Грыбковыя захворванні раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты