wd wp Пошук:

Серпакрылая моль капусная

Серпакрылая моль капусная (Plutella xylostella) — від матылькоў з сямейства Plutellidae, шкоднік крыжакветных культур. Распаўсюджанц паўсюдна, але найбольшую шкоду наносіць лесастэпам і стэпам.

Апісанне

Размах крылаў 12-16 міліметраў, афарбоўка ад шэра-карычневай да цёмна-бурай. На пярэдніх крылах ёсць хвалістая белая або жоўтая палоска. Яйка авальнае, даўжынёй 0,4—0,5 міліметра і шырынёй 0,2—0,3 міліметра з дробнымі кропкамі на паверхні. Вусені першага ўзросту амаль без пігментацыі, галава цёмна-карычневая. Афарбоўка вусеняў старэйшых узростаў ад зялёнага да цёмна-карычневага. Даўжыня вусеня старэйшага ўзросту 7-11 міліметраў. Кукалка даўжынёй 7 міліметраў, спачатку бледна-зялёная, затым цямнее. Знаходзіцца ў серабрыста-белым друзлым кокане, дастаткова трывала прымацаваная да субстрату. Даўжыня кокана — 8, шырыня — 2-2,5 міліметра.

Спосаб жыцця

Зімуюць кукалкі і часткова матылькі. Лёт пачынаецца ў красавіку. Матылі лётаюць пераважна ў прыцемках, сілкуюцца нектарам капуставых раслін. Яйцакладка працягваецца 10-20 дзён. Самкі адкладаюць па 1-4 яйкі на ніжні бок або хвосцік ліста. Поўны цыкл развіцця молі працягваецца 30-35 дзён. Сума эфектыўных тэмператур для поўнага цыклу развіцця аднаго пакалення складае 390—410 °C. На працягу года развіваецца ў 4-5 пакаленнях. Лёт матылькоў наступнага пакалення накладваецца на папярэдні і доўжыцца з канца красавіка да сярэдзіны верасня.

Шкоднікі і захворванні

Вядома больш за 40 відаў энтамафагаў молі. B асобныя гады яны здольныя знішчыць да 90 % гусеніц і кукалак шкодніка. Асноўнымі відамі з’яўляюцца Nitobia (Nitobia fenestralis, Nitobia armillata), Diadromus (Diadromus subtilicornis, Diadromus ustulatus), Apanteles (Apanteles futliginosus, Apanteles vestalis). B яйках паразітуюць віды роду Trichogramma. Вусені і кукалкі паражаюцца грыбнымі хваробамі з роду Entomofora. Эпізаатыі, выкліканыя імі, з’яўляюцца пасля працяглых дажджоў.

Меры барацьбы

Існуюць наступныя спосабы барацьбы са шкоднікам[1]:

Механічны

Хімічны Прэпараты на аснове пірэтроідаў, перытрынаў і цыперметрынаў выкарыстоўваюцца, калі ступень заражэння моллю дасягае каля 10 %.

Біялагічны Эфектыўным з’яўляецца выкарыстанне бактэрыяльных прэпаратаў — інсектыцыдаў (лепідацыд, дэндрабацылін, бітаксібацылін, дыпел, бактаспеін). Парогавыя ўзроўні колькасці ў фазе ліставай разеткі капусты складаюць 3-6 вусеняў на адну расліну пры засяленні 15-20 % раслін. У фазе фарміравання галоўкі — 2-4 вусеня на расліне пры засяленні 15-25 % раслін і 3-5 вусеняў на расліна пры засяленні 15-25 % раслін у фазе шчыльнай галоўкі.

Народныя сродкі

Зноскі

  1. Как бороться с вредителем капусты Архівавана 27 снежня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Матылі
Катэгорыя·Молі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе