У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудрашоў. Серафім Мікалаевіч Кудрашоў (1907—1943) — савецкі геабатанік.
Серафім Мікалаевіч Кудрашоў нарадзіўся 29 жніўня 1907 года ў Казані. Вучыўся ў Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце ў М. Р. Папова і Я. П. Каровіна, скончыў яго ў 1929 годзе. З 1928 года працаваў загадчыкам батанічнага аддзела Сярэднеазіяцкага музея прыроды. У 1930 годзе Кудрашоў быў прызначаны дырэктарам доследнай станцыі эфірнамаслічных культур і спецыялістам батанічнага саду Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, неўзабаве стаў намеснікам яго дырэктара. Серафім Мікалаевіч прымаў удзел у заснаванні Таджыкскага батанічнага саду.
У 1935 годзе С. М. Кудрашоў перайшоў у Камітэт навук пры саўнаркаме Узбекістана, пасля расфарміріваным ва Узбекскі філіял АН СССР. У 1936 годзе ён атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук, у 1937 — сельскагаспадарчых навук. З 1940 года займаўся выкладчыцкай дзейнасцю на факультэце батанікі Ташкенцкага педагагічнага інстытута. У 1942 годзе Серафім Мікалаевіч быў прызначаны дырэктарам Інстытута батанікі і глебазнаўства.
3 красавіка 1943 года Серафім Мікалаевіч Кудрашоў памёр у Ташкенце.