Сера (лац.: Sulfur) S — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 16. Цвёрдае рэчыва жоўтага колеру.
Шырока распаўсюджаны элемент — 15-е месца сярод элементаў па масавай долі ў зямной кары. Існуе ў самародным выглядзе і ў выглядзе злучэнняў — сульфатаў і сульфідаў. Асноўныя радовішчы — у Мексіцы, ЗША, Расіі, Польшчы, Італіі, Японіі.
Палова ўсёй вырабленай серы ідзе на выпрацоўку сернай кіслаты, каля каля чвэрці — на атрыманнне гідрасульфіту кальцыю, патрэбнага ў папяровай прамысловасці.
Сера — самы распаўсюджаны вулканізацыйны агент для каўчуку (выраб гумы).
Выкарыстоўваецца сера для вырабу запалак, штучнага шоўку, для сінтэзу арганічных рэчываў.