Сенат Румыніі (рум.: Senatul României) — верхняя палата вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа — парламента Румыніі.
Складаецца з 136 дэпутатаў (па стане на 2020 год), якія абіраюцца прамым усеагульным галасаваннем, выкарыстоўваючы змешанае прапарцыянальнае прадстаўніцтва ў 42 выбарчых акругах (у 41 паветах і горадзе Бухарест), тэрмінам на чатыры гады.
Апошнія выбары ў Сенат праводзіліся 6 снежня 2020 года, на іх перамагла Нацыянал-ліберальная партыя Румыніі.
Парламенцкая гісторыя Румыніі бярэ пачатак з мая 1831 года з прыняцця «Арганічнага статута» аўтаномнай Валахіяй (пад пратэктарам Расіі). У студзені 1832 года ён уступіў у сілу таксама і ў Малдове. Гэта заклала асновы для стварэння інстытута парламентаў у двух румынскіх княствах.