wd wp Пошук:

Селіна Гаспарын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гаспарын.

Селіна Гаспарын (італ.: Selina Gasparin, нар. 3 красавіка 1984, Самедан, Швейцарыя) — швейцарская біятланістка, віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2014 года ў індывідуальнай гонцы, пераможца двух гонак на этапах Кубка свету. Першая ў гісторыі Швейцарыі ўладальніца алімпійскай узнагароды ў біятлоне (у 1924 годзе швейцарцы выйгралі золата ў гонцы ваенных патрулёў, якія з’яўляліся папярэднікам біятлона).

Біяграфія

Па прафесіі — памежнік. Разам з Селінай у зборнай Швейцарыі з 2010 года выступаюць таксама яе малодшыя сёстры Эліза і Аіта (нар. 1994). Валодае нямецкай, англійскай, італьянскай, нарвежскай і рэта-раманскай мовамі.[1] Сустракаецца з расійскім лыжнікам Іллёй Чарнаусавым.[2]

Спартыўная кар’ера

Селіна пачала займацца біятлонам ў 2004 годзе. Першы час швейцарка выступала толькі ў асабістых гонках, але ўжо ў 2006 годзе ўпершыню прымала ўдзел у эстафетнай камандзе (першы вопыт падобных гонак для Гаспарын прыйшоўся на этап кубка Еўропы, дзе з-за недабору удзельнікаў арганізатары стварылі некалькі змешаных каманд).[3]

У 2005 годзе Селіна вельмі паспяхова, па мерках нацыянальнага жаночага біятлона, праводзіць свой ​​першы і адзіны юніёрскі чэмпіянат свету, двойчы фінішыруючы ў Top20. У гэтым жа годзе яна дэбютуе ў Кубку свету сярод дарослых.

Адразу перайсці ад юніёрскіх спаборніцтваў не атрымоўваецца і некалькі гадоў швейцарка выступае паралельна на этапе сусветнага і еўрапейскага кубка. Пік выступленняў на рэгіянальных спаборніцтвах прыпадае на канец сезона 2005/06, калі Гаспарын некалькі разоў фінішуе ў тройцы мацнейшых на этапе Кубка і некалькі разоў блізкая да трапляння ў Top10 на чэмпіянаце кантынента.

З сезона 2006/07 трэнерскі штаб зборнай прадастаўляе Селіне праводзіць усё больш спаборніцтваў на этапе Кубка свету. Вынікі паступова растуць: у сезоне 2008/09 яна набірае першыя ачкі, а ў 2010 годзе ўпершыню фінішуе ў Top10 (5-е месца ў індывідуальнай гонцы на этапе ў Разун-Антэрсельве).[4]

З 2009 года Селіна стала ўдзельнічаць у эстафетнай камандзе і на этапах Кубка свету, рэгулярна будучы адной з удзельніц каманды на змешаную эстафету.

6 снежня 2013 года атрымала першую ў кар’еры перамогу на этапе Кубка свету, перамогшы ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км у аўстрыйскім Хохфільцэне.[5] Следам прагучала ўслед яшчэ адно золата ў спрынце, на этапе Кубка свету ў Анесі. У эстафеце на этапе ў Рупольдынгу жаночая зборная Швейцарыі ўпершыню ў гісторыі патрапіла ў топ−10. У эстафеце прынялі ўдзел усе тры сястры Гаспарын, чацвёртай удзельніцай стала Ірэн Кадурыч.[6]

Зноскі

  1. Информация на официальном сайте, biathlonresults.com (ням.)
  2. Информация от Александра Легкова
  3. Протокол эстафеты на 5-м этапе Кубка Европы 2005/06, biathlonresults.com (англ.)
  4. Индивидуальная гонка. Женщины. Антерсельва (Италия) Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Женская гонка преследования Кубка мира по биатлону 2013-2014.
  6. Эстафета. Женщины. Рупольдинг (Германия) Архівавана 11 студзеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біятланісты Швейцарыі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе