wd wp Пошук:

Свіны цэпень

Свіны цэпень, узброены цэпень, свіны саліцёр (Taenia solium) — паразітычны чарвяк сямейства тэніідаў; узбуджальнік тэніідозу.

Цела (даўжыня 2—3 м) стужкападобнае, з асобных членікаў. На галоўцы 4 прысоскі, кароткі хабаток з 2 радамі кручкоў (адсюль назва «узброены»). Маюць скурна-мышачны мяшок з эпітэлію і шматслойных мышцаў, напоўнены парэнхімай. Ёсць нервовая і выдаяляльная сістэмы. Пажыўныя рэчывы ўсмоктвае ўсёй паверхняй цела.

Гермафрадыт. Развіццё са зменай гаспадароў. Палаваспелы жыве ў кішэчніку чалавека (канчатковы гаспадар). Спелыя яйцы, у якіх знаходзіцца лічынка — анкасфера, выдзядпюцца з калам. Свінні, сабакі, кошкі і іншыя жывёлы (прамежкавыя гаспадары) заражаюцца пры заглынанні яец паразіта, разам з забруджаным кормам. У кішэчніку жывёл анкасферы вызваляюцца ад абалонак, па крыві трапляюць у мышцы, ператвараюцца ў цысты-цэркі (фіны). Чалавек можа быць і прамежкавым гаспадаром. Пры заглынанні яец паразіта ў чалавека ўзнікае цыстыцэркоз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стужачныя чэрві
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе