wd wp Пошук:

Святы Славакіі

Афіцыйныя святы і выхадныя дні ў Славакіі

Дата Назва Арыгінальная назва Заўвагі
1 студзеня (1993)Дзень заснавання Славацкай рэспублікіDeň vzniku Slovenskej republikyПадзел ЧССР на Чэхію і Славакію
6 студзеняБогаяўленне (Тры каралі і Раство ў праваслаўных хрысціян)Zjavenie Pána (Traja králi a vianočný sviatok pravoslávnych kresťanov)
сакавік, красавікВялікая пятніцаVeľkonočný piatok
сакавік, красавікВелікодны панядзелакVeľkonočný pondelok
1 мая (1886)Свята працыSviatok práce
8 мая (1945)Дзень перамогі над фашызмамDeň víťazstva nad fašizmomСканчэнне II сусветнай вайны ў Еўропе; пачаткова адзначалася на дзень пазней
5 ліпеня (863)Дзень Св. Кірылы і Св. МяфодзіяSviatok svätého Cyrila a MetodaСлавянскія місіянеры Кірыл і Мяфодзій прыйшлі ў Вялікую Маравію
29 жніўня (1944)Гадавіна Славацкага нацыянальнага паўстанняVýročie Slovenského národného povstaniaПаўстанне славацкага народа супраць нацысцкай Германіі
1 верасня (1992)Дзень Канстытуцыі Славацкай рэспублікіDeň Ústavy Slovenskej republikyУ Браціславе была прынята канстытуцыя Славакіі
15 верасняДзень блаславёнай Дзевы Марыі, заступніцы СлавакііSviatok Panny Márie Sedembolestnej, patrónky Slovenska
1 лістападаДзень усіх святыхSviatok všetkých svätýchУ гэты дзень наведваюць могілкі
17 лістапада (1989/1939)Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыюDeň boja za slobodu a demokraciuГадавіна студэнцкай дэманстрацыі супраць нацысцкай акупацыі ў 1939, а таксама дэманстрацыі ў 1989 у Браціславе і Празе, які запачаткавалі Аксамітную рэвалюцыю
24 снежняШчодры дзеньŠtedrý deňУвечары гэтага дня адчыняюць падарункі
25 снежняРаствоPrvý sviatok vianočnýлітаральна: першае каляднае свята
26 снежняДзень святога СтэфанаDruhý sviatok vianočnýлітаральна: другое каляднае свята

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Культура Славакіі