Святлана Георгіеўна Яўсеева (нар. 4 верасня 1932, Ташкент) — руская паэтэса, перакладчык, празаік .
Нарадзілася ў сям’і вайскоўца. Скончыла Ташкенцкі педагагічны інстытут (1956) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1962). У 1962 г. выйшла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага і пераехала ў Мінск. Маці беларускага музыкі Лявона Вольскага.
Першая кніга «Жанчына пад яблыняй» (1962) была сустрэта вельмі добра чытачамі і крытыкай[1]. Зборнікі лірычных вершаў «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983), «Шукаю чалавека» (1988) таксама пацвердзілі талент паэтэсы[2].
У. Някляеў сказаў пра яе: «Святлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Мінск, даволі хутка стала не столькі рускім, колькі беларускім паэтам, які піша на рускай мове»[3].
Перакладала на рускую мову вершы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, А. Вярцінскага, Н. Тулупавай і інш.