wd wp Пошук:

Святлана Георгіеўна Мацяўшук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацяўшук. Святлана Георгіеўна Мацяўшук (нар. 5 лютага 1947, Патсдам, ГДР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працавала ў Белбыттэхпраекце, з 1976 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Серыя інтэр’ераў прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання (1976), будынкі праектных арганізацый Дзяржбуда БССР (1976, у аўтарскім калектыве), галоўны дыспетчарскі пункт «Белгалоўэнерга» па вул. К. Маркса (1978, у аўтарскім калектыве), карэктоўка і распрацоўка структурнай пабудовы кампазіцыі фасадаў 5- і 9-павярховых блок-секцый базавай серыі 90 для будаўнічых рэгіёнаў БССР (1986).

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Мікалаем Мацеўшуком.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Патсдаме
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў