wd wp Пошук:

Святлана Генадзьеўна Карасёва

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карасёва. Святлана Генадзьеўна Карасёва (28 снежня 1962, Зінькіў, Палтаўская вобласць, УССР) — беларуская вучоная, кандыдатка філасофскіх навук (2000), дацэнтка (2007).

Біяграфія

У 1988 годзе скончыла аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997 годзе скончыла аспірантуру Інстытут філасофіі і права НАН Беларусі па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі». У 2000 годзе абараніла кандыдатскую дыссертацыю па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі».

Працавала ў жаночым інстытуце «Энвіла», Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава (1997—2007)[1].

З 2007 года працуе выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце (курс «Рэлігіязнаўства» для студэнтаў спецыяльнасцяў «Філасофія», «Сацыялогія» і «Псіхалогія»)[2].

Навуковая дзейнасць

Вобласць навуковых даследаванняў — рэлігіязнаўства (праблема вызначэння рэлігіі, пытанні сацыялогіі і псіхалогіі рэлігіі).

Ініцыятар і галоўны кіраўнік першага на Беларусі масштабнага даследавання «Тыпалогія рэлігійнасці ў сучаснай Беларусі» (2012—2015 гг.). Для даследавання спецыяльна распрацоўвалася сацыялагічная анкета, рэспандэнты — жыхары розных гарадоў (як буйных, так і дробных) і населеных пунктаў Беларусі. У выніку даследавання былі атрыманыя дадзеныя, якія маюць самастойнае значэнне ў адносінах да цэлага масіву, на грунце якога распрацоўваецца тыпалогія. Гэтыя дадзеныя адлюстроўваюць дэмаграфічныя асаблівасці, прычыны звароту і каштоўнасныя ўсталёўкі рэлігійнага насельніцтва. Паводле дадзеных, рэлігійныя (у той ці іншай ступені) беларусы ўяўляюць сабою дэмаграфічна разнастайную групу, з перавагай жанчын, са стабільным сямейным становішчам, з высокім узроўнем адукаванасці і кваліфікаванай занятасці, якая мае ў якасці асноўных (але не вылучных) матываў звароту да рэлігіі ўплыў сацыяльнага атачэння і пошук асабістага сэнсу.[3]

Арганізацыя канферэнцый

Ініцыятар і адзін з арганізатараў міжнароднай навукова-практычнай канференцыі па рэлігіязнаўству, якая ладзіцца ў Мінску раз на два гады. Канференцыя з’яўляецца адной з найбуйнейшых навуковых падзей у галіне акадэмічнага рэлігіязнаўства на постсавецкай прасторы. Усяго адбылося 6 канференцый, у тым ліку: «Чалавек і рэлігія» (2013), «Рэлігія і штодзённасць» (2015)[4], «Рэлігія і гісторыя» (2017)[5], «Рэлігія і камунікацыя» (2019)[6]. У 2021 г. плануецца канференцыя «Рэлігія і памяць».

Традыцыйныя секцыі на канферэнцыях: гісторыя релігіі, філасофія рэлігіі, сацыялогія рэлігіі, культуралогія рэлігіі, антрапалогія рэлігіі, псіхалогія рэлігіі, метадалогія рэлігіязнаўства, нетрадыцыйная рэлігійнасць.

Навуковыя працы

Вучэбныя праграмы

Карасёва С. Г. Введение в религиоведение: учеб.-метод. пособие для студентов, обучающихся по спец. 1-21 02 01 «Философия» [7]

Карасёва С. Г. Типовая учебная программа по учебной дисциплине для специальности 1-21 02 01 Философия [8]

Артыкулы

Манаграфіі

Зноскі

  1. Ученые Беларуси. Справка. Карасeва, Светлана Геннадьевна (кандидат философских наук; род. 1962)
  2. Карасёва Светлана Геннадьевна, персональные страницы кафедры философии культуры
  3. Некоторые особенности религиозного населения Беларуси (по материалам исследования «Типология религиозности в современной Беларуси», 2012—2015 гг.)
  4. РЕЛИГИЯ И/ИЛИ ПОВСЕДНЕВНОСТЬ Материалы IV Международной научно-практической конференции; Минск, 16-18 апреля 2015 г. Под редакцией С. И. Шатравского, М. В. Казмирук, Минск, РИВШ, 2015
  5. Религия и история, Материалы V Международной научно-практической конференции Минск, 20-22 апреля 2017 г. Под редакцией С. И. Шатравского, Минск, Издательский центр БГУ, 2017
  6. Программа международной научно-практической конференции Религия и коммуникация 18-20 апреля 2019 г., Минск Архівавана 27 красавіка 2019.
  7. Карасёва, С. Г. Введение в религиоведение : учеб.-метод. пособие для студентов, обучающихся по спец. 1-21 02 01 «Философия» / С. Г. Карасёва. — Минск : БГУ, 2012. — 160 с.
  8. Типовая учебная программа по учебной дисциплине для специальности 1-2102 01 Философия, Минск, 2016
  9. ИЗУЧЕНИЕ РЕЛИГИОЗНОСТИ В ПОЛИКОНФЕССИОНАЛЬНОЙ СРЕДЕ:ОБОСНОВАНИЕ КОНЦЕПЦИИ ДЛЯ БЕЛАРУСИ С. Г. Карасёва, Е. В. Шкурова, С. И. Шатравский(Минск, Беларусь)
  10. ПРЕДПОСЫЛКИ И ПЕРСПЕКТИВЫ ВКЛЮЧЕНИЯ КУРСА О РЕЛИГИИ / РЕЛИГИЯХ В ШКОЛЬНУЮ ПРОГРАММУ В БЕЛАРУСИ (по результатам социологического исследования 2011—2013 гг., Социология : научно-теоретический журнал / Белорусский государственный университет. — 2014. — № 2. — С.130-141, г. Минск
  11. Типология религиозности в современной Беларуси / С. Г. Ка­расёва. — Минск : БГУ, 2018. — 219 с.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты навук