wd wp Пошук:

Сацыябіялогія

Сацыябіялогія (ад сацыя- і біялогія) — міждысцыплінарная навука, якая сфармавалася на стыку некалькіх навуковых дысцыплін. Сацыябіялогія спрабуе тлумачыць сацыяльныя паводзіны жывых істот наборам пэўных пераваг, выпрацаваных у ходзе эвалюцыі. Гэтая навука часта разглядаецца як адгалінаванне біялогіі і сацыялогіі. У той жа час даследчае поле сацыялогіі перасякаецца з вывучэннем эвалюцыйных тэорый, заалогіяй, генетыкай, археалогіяй і іншымі дысцыплінамі. У сферы сацыяльных дысцыплін сацыябіялогія блізкая да эвалюцыйнай псіхалогіі і выкарыстоўвае інструментарый тэорыі паводзінаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раздзелы біялогіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum