wd wp Пошук:

Сафія Андрэеўна Рудзьева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудзьева. Сафі́я Андрэ́еўна Ру́дзьева (15 лістапада 1990, Санкт-Пецярбург, СССР) — расійская мадэль, пераможца конкурсу Міс Расія 2009 года.

Біяграфія

Нарадзілася 15 лістапада 1990 года ў Санкт-Пецярбургу. У сям’і скульптара і мастака Андрэя Рудзьева і мастачкі Таццяны Шкарынай.[1] У дзесяць гадоў займалася ў тэатральнай студыі, але пакінула яе пасля двух гадоў навучання. Улетку 2008 году скончыла школу № 203 імя А. З. Грыбаедава. Плануе паступіць у вну, аднак з прафесіяй пакуль не вызначылася. У мадэльны бізнес Сафія патрапіла, калі ёй было 15.[2] Ва ўзросце 16 гадоў яна прымала ўдзел у конкурсе «Elite Model Look Russia 2007».[3]

У 14 гадоў дзяўчына здымалася для замежнага часопіса «Perfect10», які спецыялізуецца на эратычных фатаграфіях.[4]

У 2009 годзе стала пераможцам конкурсу «Міс Расія».[3] Дадзеная перамога, гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі конкурсу прыгажосці. Раней у фінале ўдзельнічалі толькі пераможцы рэгіянальных конкурсаў. Сафія, не з’яўляючыся «Міс Пецярбург», перамагла ў федэральным конкурсе. Такое стала магчыма дзякуючы новым правілам, дзейсным на «Міс Расіі» з 2009 года. Для ўдзелу ў конкурсе зараз трэба толькі мінуць кастынг у Маскве. Валодаць тытулам «Міс Пецярбург» або «Міс Масква» неабавязкова.

Зноскі

  1. Андрэй Рудзьеў Архівавана 10 верасня 2009. — Біяграфія, выстаўкі, працы мастака
  2. metronews.ru Архівавана 12 сакавіка 2009. — Бацька «Міс Расія-2009»: Сафія стала дарослай у 15 гадоў
  3. 1 2 kp.ru — «Міс Расія — 2009» Сафія Рудзьева
  4. Скандал! «Міс Расія» здымалася аголенай для замежнага часопіса (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Постаці Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»