wd wp Пошук:

Сатурналіі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сатурналіі (значэнні).

Скульптура «Сатурналія», Эрнэста Бьондзі, 1899. Бронзавая копія 1909 года

Сатурна́ліі (лац.: Saturnalia) - у старжытных рымлян снежаньскае свята ў гонар Сатурна, з імём якога жыхары Лацыа звязвалі увядзенне земляробства і першыя поспехі культуры.

Апісанне

Свята прыходзілася на другую палову снежня, калі падыходзілі да канца сельскагаспадачыя работы і ўсе імкнуліся да адпачынку і весялосці ў сувязі з канцом жатвы. У час сатурналій грамадскія справы прыпыняліся, школьнікі асвабаждаліся ад заняткаў, злачынцаў забаранялася наказваць. Рабы атрымлівалі ў гэтыя дні асаблівыя льготы: яны вызваляліся ад звычайнай працы, мелі права насіць pilleus (сімвал асвабаджэння), атрымлівалі дазвол есці за агульным сталом у вопратцы гаспадароў і нават атрымлівалі ад іх паслугі.

Грамадская ўрачыстасць пачыналася ахвярапрынашэннем перад Храмам Сатурна на форуме; потым наладжвалася рэлигийнае банкетаванне, у якім прыймалі ўдзел сенатары і коннікі, апранутыя ў асаблівыя касцюмы. У сем’ях дзень пачынаўся з ахвярапрынашэння (забівалі свінню) і праходзіў у весялосці, прычым сябры і родзічы абменьваліся падарункамі. Вуліцы былі поўныя народа; паўсюль гучалі ўскліцанні Jo Saturnalia (гэта называлася clamare Saturnalia).

Абрадавы бок урачыстасці меў спрадвечна рымскі характар, хаця з 217 года былі ўведзены лектыстерніі і звычай стаяць з непактырай галавой падчас ахвярапрынашэння. Згодна з меркаваннем Марквардта, свята рабоў, якія ў гэтыя дні якбы ўроўніваліся ў правах з гаспадарамі, ў напамінанне існаваўшай пры Сатурне ўсеагульнай роўнасці, было асвечана тым жа прадпісаннем Сівіліных кніг, што і заснаванне лектыстерній.

Святочныя забавы працягваліся некалькі дзён (у позні перыяд Рэспублікі - сямі). Сярод святочных падарункаў існавалі, паміж іншага, cerei (воскавыя свечы) і sigillaria (зробленыя з тэракоты ці цеста фігуркі). Першыя служылі сімвалам таго, што свята сатурналій прыходзілася на час зімовага снцастаяння (bruma); другія з’яўляліся перажыткам абрада ахвярапрынашэння Сатурну.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Зімовыя святы
Катэгорыя·Святы Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Рэлігія ў Старажытным Рыме