wd wp Пошук:

Сардзінелы

Сардзінелы (Sardinella) — род марскіх прамянёвапёрых рыб сямейства селядцовых.

Біялагічнае апісанне

Рот канчатковы, невялікі, радыяльныя баразёнкі на крышкавай костцы адсутнічаюць. На целе не бывае цёмных плям[1]. Уздоўж задняга краю жабернай адтуліны маюцца мясістыя вырасты, якія адрозніваюць сардзінел ад іншых селядцовападобных за выключэннем Harengula, Opisthonema, Herklotsichthys і Amblygaster. Сардзінелы падобныя на віды роду Amblygaster, ад якіх адрозніваюцца колькасцю ніжніх жаберных тычынак (40-100 супраць 26-43) і сярэдніх перадарсальных лусак. Вонкава яны падобныя з Clupea і Strangomera, з якімі ў іх перакрываецца арэал у паўночнай Атлантыцы і, верагодна, у паўночнай і паўднёвай часткі Ціхага акіяна. Каштоўная прамысловая рыба.

Арэал і спосаб жыцця

Распаўсюджаны ў багацці ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Сардзінелы — марскія пелагічныя рыбы, якія вядуць стайных лад жыцця[2]. Маляўкі часта сустракаецца ў лагунах і ліманах, а дарослыя часцей сустракаюцца ля ўзбярэжжа.

Віды

У цяперашні час у род уключаюць 21 прызнаны від[3]:

Зноскі

  1. Мирошникова Е. П. Частная ихтиология. — Оренбург: Министерство образования РФ, 2016.
  2. Peter J.P. Whitehead FAO species catalogue. Vol.7. Clupeoid fishes of the world (Suborder Clupeoidei). An annotated and illustrated catalogue of the herrings, sardines, pilchards, sprats, shads, anchovies and wolf-herrings. Part 1. Chirocentridae, Clupeidae & Pristigasteridae(нявызн.). FAO Fisheries Department. www.fao.org. Праверана 28 верасня 2016.(недаступная спасылка)
  3. FishBase: Scientific Names where Genus Equals Sardinella(англ.)  (Праверана 16 снежня 2009)(Праверана 16 снежня 2009).
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прамысловая рыба
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Селядцовыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL