wd wp Пошук:

Сан-Нікола дэі Мендзіколі

Царква Сан-Нікола дэі Мендзіколі (італ. San Nicolo dei Mendicoli) — царква ў Венецыі, размешчаная ў раёне Дарсадура.

Упершыню на гэтым месцы царква была пабудавана ў VII стагоддзі. Царква атрымала назву Mendicoli (жабракі), з-за галечы мясцовага насельніцтва.

У XII стагоддзі царква была перабудавана і з тых часоў яшчэ некалькі разоў перабудоўвалася. Цяперашняя званіца прыбудавана ў 1764 годзе.

Маленькая і ўтульная царква ў 1970-х гадах была адрэстаўраваная на сродкі фонду «Ратуйце Венецыю». За працэсам рэстаўрацыі можна назіраць у культавым фільме жахаў “А цяпер не глядзі” (1973).

У царкве знаходзяцца драўляныя скульптуры і карціны вучняў Веранезэ з выявай сцэн з жыцця Хрыста.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

  1. (unspecified title)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных