Базіліка Сан-Вітале (італ.: Basilica di San Vitale) — раннехрысціянская базіліка[2] у Равене (Італія), найважнейшы помнік візантыйскага мастацтва ў Заходняй Еўропе. У 1996 годзе ў складзе раннехрысціянскіх помнікаў Равены была ўключана ў лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Вылучаецца сярод васьмі раннехрысціянскіх помнікаў Равены дасканаласцю сваіх мазаік, якія не маюць сабе роўных па-за межамі Канстанцінопаля.
Побач з базілікай Сан-Вітале размешчаны Нацыянальны музей Равены са зборам рымскіх манет, візантыйскай разьбы па косці. У зборы прадстаўлены цыкл фрэсак эпохі Трэчэнта, знятых з царквы Санта К’яра. Маецца калекцыя тканін і жывапісу XVII—XVIII стагоддзяў. Унутраны двор музея ўпрыгожаны старажытнарымскай і ранехрысціянскай скульптурай: каменныя крыжы IV—V стагоддзяў, саркафагі.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Вітале
Basilica di San Vitale Архівавана 29 снежня 2006. (італ.)