wd wp Пошук:

Сан-Агусцін

Сан-Агусцін (ісп.: San Agustín) — населены пункт і муніцыпалітэт на поўдні Калумбіі ў дэпартаменце Уіла (Huila). Горад размешчаны ў 227 км ад сталіцы дэпартамента горада Нейва. Насельніцтва складае каля 30000 чал.

Першапачаткова горад быў заснаваны як вёска ў 1752 г. іспанцам Алеха АстудыльёНяпэўнае слова, аднак індзейцы неўзабаве яе разбурылі. Сучасны пасёлак заснаваў у 1790 г. Лукас дэ Эраса-і-Мендыганья (Lucas de Herazo y Mendigaña).

У наваколлях Сан-Агусціна выяўлена нямала археалагічных помнікаў дакалумбавай эпохі, у сувязі з чым там быў створаны археалагічны парк, які адносіцца да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Парк забяспечвае значны прыбытак мясцовай эканоміцы дзякуючы вялікай колькасці наведвальнікаў, як калумбійцаў, так і замежнікаў.

Клімат у Сан-Агусціне даволі мяккі і раўнамерны, сярэднегадавая тэмпература складае +18 °C.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Калумбіі
Катэгорыя·Гарады Калумбіі
Катэгорыя·Андскія культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Археалогія ў Калумбіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Калумбіі