wd wp Пошук:

Сант-Эльма

Крэпасць Сант-Эльма ў Неапалі
Крэпасць Сант-Эльма

Сант-Эльма (італ.: Castel Sant’Elmo) — назва пагорка і крэпасці ў Неапалі, размешчаных паблізу картэзіянскага манастыра Св. Марціна. Абодва будынкі ўзвышаюцца над Неапалем і бачныя з любога месца ў горадзе. Назва «Сант-Эльма» паходзіць ад імя старой царквы X стагоддзя, Сант-Эразм, пазней тое імя было скарочана да «Эрма» і, нарэшце, «Эльма».

Крэпасць пачалі ўзводзіць у 1329 пры кіраванні караля Раберта Анжуйскага і скончана ў 1343 годзе, у год яго смерці. Педра Альварэс дэ Таледа, іспанскі намеснік караля, аднавіў крэпасць у перыяд з 1537 па 1546. Крэпасць - зоркападобны замак з шасцю насыпнымі валамі. Падчас рэвалюцыі 1647 пад правадырствам Мазаньела іспанскі віцэ-кароль схаваўся ў крэпасці, каб пазбегнуць рэвалюцыянераў. Сант-Эльма быў таксама сімвалам неапалітанскай рэспублікі ў 1799 годзе.

У цяперашні час у будынку крэпасці размяшчаецца музей Гісторыі мастацтваў «Bruno Molajoli».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палацы і замкі Неапаля
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі