Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А. Л. Штыгліца — вышэйшая мастацкая навучальная ўстанова, размешчаная ў Санкт-Пецярбургу. Галоўны корпус акадэміі знаходзіцца ў будынку, спраектаваным першым дырэктарам гэтай навучальнай установы - архітэктарам М. Я. Месмахерам. З 1953 па 1994 год год інстытут называўся Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчам імя У. І. Мухінай, таму ў СМІ яго часта называюць «Мухінскім вучылішчам». Заснавана ў 1876 годзе як Цэнтральнае вучылішча тэхнічнага малявання барона А.Л.Штыгліца.