wd wp Пошук:

Сангрыя

Сангрыя

Сангрыя — алкагольны кактэйль з мацункам 4-9 %, прыгатаваны на аснове разведзенага вадой чырвонага віна з даданнем кавалачкаў садавіны. У некаторых рэцэптах у склад сангрыі таксама ўваходзяць: спецыі, мёд, цукар, брэндзі, лікёр.

Сангрыю часта блытаюць з яшчэ адным папулярным вінным напоем — глінтвейнам. Розніца ў тым, што іспанскую сангрыю падаюць халоднай, а глінтвейн — гарачым.

Да 1964 года сангрыя лічылася напоем сялян Міжземнамор’я і не карысталася папулярнасцю за межамі гэтага рэгіёну.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Віны
Катэгорыя·Алкагольныя напоі