wd wp Пошук:

Самаркандскі вілает

Самаркандская вобласць (вілает) (узб.: Samarqand viloyati) — адна з 12 абласцей (вілаятаў) Рэспублікі Узбекістан. Адміністрацыйны цэнтр — горад Самарканд. Важны эканамічны і культурны рэгіён краіны.

Геаграфія

Самаркандская вобласць размешчана ў цэнтральнай частцы Узбекістана, у басейне ракі Зераўшан. На крайняй поўначы мяжуе з Нурацінскім раёнам Наваійкай вобласці, на паўночным захадзе з Хатырчынскім і Карманінскім раёнамі Наваійкай вобласці, з захаду з Кызылтэпінскім раёнам Наваійкай вобласці, з поўдня з Мубарэкскім, Касанскім, Чыракчынскім і Кітабскім раёнамі Кашкадар’інскай вобласці, з усходу з Пенджыкенцкім раёнам Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан, з паўночнага усходу з Бахмальскім, Галяаральскім і Фарышскім раёнамі Джыззакскай вобласці.

Цэнтральную частку вобласці займаюць аазісы і пагоркі, якія распасціраюцца з усходу на захад паміж Зераўшанскім і Туркестанскім хрыбтом.

У Самаркандскай вобласці знаходзіцца г.п.Чархін.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Самаркандскі вілает
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96