wd wp Пошук:

Самаравіцкі сельсавет

Сама́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна (у 1940—1962 гадах у складзе Зэльвенскага раёна) Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Самаравічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Падбалоцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Падбалоцце. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Самаравіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Самаравічы[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крамяніцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна