wd wp Пошук:

Саманта Ціна

Саманта Ціна (лат.: Samanta Tīna; народжаная — Палякова; 31 сакавіка 1989, Тукумс, Латвійская ССР, СССР) — латвійская эстрадная спявачка, пераможца тэле-праекта «Акадэмія O!Картэ». У 2012 годзе прадставіла Латвію на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Славянскі базар 2012», дзе заняла 2-е месца, прадстаўніца Еўрабачання ад Латвіі ў 2020 і 2021 гадах.

Біяграфія

У 2010 годзе Ціна выйграла Латвійскі музычны конкурс « Акадэмія O!Картэ», каб атрымаць магчымасць вучыцца ў Цёк Мьюзік Скул у Лондане. У 2011 годзе яна ўдзельнічала ў малдаўскім пеўчым конкурсе «Залатыя галасы» і выйграла Кубак Малдовы.

У 2012 годзе Саманта ўдзельнічала ў Славянскім базары, дзе яна заняла другое месца. У тым жа годзе яна ўдзельнічала ў нацыянальным адборачным туры на «Еўрабачанне-2012» з песняй I Want You Back разам з Давідсам Каландыя, але заняла другое месца.

У 2013 годзе Саманта ўдзельнічала ў гэтым жа адборачным туры з песняй I Need a Hero, як у 2012 годзе яна заняла другое месца.

У 2014 годзе Саманта ўдзельнічала ў гэтым жа адборачным туры з песняй Stay, але заняла трэцяе месца. У тым жа годзе Саманта ўдзельнічала ў трэцім сезоне тэлеперадачы на літоўскім тэлебачанні Lietuvos Balsas, літоўскай версіі шоу «Голас». Яна не гаворыць па-літоўску, і яна размаўляла з настаўнікамі па-руску.

У 2016 годзе Саманта зноў удзельнічала ў адборачным туры з песнямі The Love Is Forever We Live For Love, але Саманта перад фіналам выбыла з барацьбы за пуцёўку ў Стакгольм.

Першы студыйны альбом выйшаў пад назвай Tagad esmu cita (бел. Цяпер я іншая).

У 2020 годзе Саманта Ціна зноў прымала ўдзел на нацыянальным адборы «Supernova 2020» з песняй «Still Breathing», у якім стала пераможцай, што дало ёй магчымасць выступаць ад Латвіі на «Еўрабачанні-2020» у Ратэрдаме, аднак і гэтая спроба не аказалася ўдалай — конкурс быў адменены ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

Пасля адмены конкурсу латвійскі вяшчальнік LTV закрытым адборам абраў спявачку ў якасці прадстаўніцы Латвіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2021».

На Конкурсе «Еўрабачанне-2021» прадстаўляла Латвію з песняй «The Moon is Rising».

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Латвія на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Латвіі
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2021
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка