Самалійская мова (ці проста самалі) — мова, якая належыць да кушыцкай галіны афразійскай сям’і моў. На гэтай мове размаўляюць у асноўным у Самалі, але таксама і ў такіх краінах як Джыбуці (большасць насельніцтва), Эфіопія і Кенія. З-за грамадзянскай вайны ў Самалі, носьбіты мовы распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Сапраўдная колькасць носьбітаў самалі невядомая, але прыкладна ацэньваецца ў 15-25 млн. Блізкімі да самалі мовамі з’яўляюцца мовы арома і атара. У мове сустракаюцца запазычанні з арабскай, па большай частцы сярод рэлігійных тэрмінаў. Існуюць запазычанні з англійскай і італьянскай моў, якія засталіся ад каланіяльнага мінулага.
Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Тэмы гэтай старонкі (8):