wd wp Пошук:

Салігорскі краязнаўчы музей

Салігорскі краязнаўчы музеймузей, заснаваны ў 1976, адкрыты ў 1984 годзе ў Салігорску. Плошча экспазіцыі 310 м², больш за 9000 адзінак асноўнага фонду (2002). Мае 3 залы ў выглядзе шахтавых штрэкаў (мастак А. В. Клязовіч). Сярод экспанатаў каменныя прылады працы 2-1-га тысячагоддзяў да н. э. з археалагічных раскопак на тэрыторыі раёна, калекцыі прадметаў матэрыяльнай культуры сялян 19-пачатку 20 стагоддзяў (жорны, кросны, церніца, гліняны і драўляны посуд), народнага ткацтва, інтэр’ер сялянскай хаты, узоры народнага адзення, матэрыялы пра падзеі грамадзянскай вайны, калектывізацыю, рэпрэсіі савецкага часу, пра мастака і пісьменніка Б. Залескага, прыродазнаўца К. Валасовіча.

У асобным раздзеле пра гісторыю Салігорска дэманструюцца прылады працы шахцёраў, узоры калійных солей. У зале прыроды чучалы птушак, жывёл, калекцыі насякомых рэгіёну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Архітэктура Салігорска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Салігорска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Славутасці Салігорска
Катэгорыя·Музеі Салігорскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта