Саломапляценне — адно з самых старажытных народных рамёстваў. Чалавек здаўна навучыўся выкарыстоўваць салому метлюжковых. Саломапляценне характэрна для ўсіх славянскіх і земляробчых народаў.
Прыёмы пляцення з саломы здаўна вядомыя многім земляробчым народам. Патрэба ў рэчах, сплеценых з гэтага даступнага матэрыялу абумовіла тое, што з пакалення ў пакаленне перадаваліся і ўдасканальваліся рамесныя і мастацкія традыцыі народнага саломапляцення — аднаго з самых старажытных рамёстваў чалавецтва.
Выкарыстанне саломы метлюжковых раслін для вырабу прадметаў хатняга ўжытку ставіцца да таго гістарычнага перыяду калі чалавекам было асвоена земляробства.
У XXI стагоддзі выкарыстанне саломы для дэкаратыўных і ўтылітарных мэтаў перажывае новы ўздым у сувязі з цікавасцю чалавецтва да экалагічнай тэматыкі.