wd wp Пошук:

Сад Джусці

Сад Джусці (італ.: Palazzo e Giardino Giusti) — палацава-паркавы комплекс, пабудаваны ў канцы XVI ст. на схіле ўзгорка ва ўсходніх ваколіцах Вероны (Італія).

Будынак мае класічную П-падобную форму, традыцыйную для загарадных віл гэтага перыяду. У 1580 годзе побач з вілай быў разбіты сад са шматлікімі тэрасамі і бельведэрамі. Участкі саду маюць правільную геаметрычную форму і падзелены кіпарысамі. З аздаблення саду вылучаецца фантан з фігурамі дэльфінаў, а таксама некалькі антычных статуй, фантан з чырвонага веронскага мармуру і каменны маскерон-бельведэр на вяршыні ўзгорка, спраектаваны для вывяржэння агню.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вероны
Катэгорыя·Палацы Італіі