Савецкая гістарыяграфія — школа ў гістарыяграфіі, якая склалася ў СССР у перыяд аднапартыйнай палітычнай сістэмы. Галоўнай яе адметнасцю была поўная і непрыхаваная залежнасць ад палітычнага заказу.
Патрэба стварэння свайго ўласнага бачання гістарычнага мінулага ўзнікла ў савецкага палітычнага кіраўніцтва адразу пасля грамадзянскай вайны. Дзеля ажыццяўлення гэтага ўвага кіраўніцтва была звернута на сацыяльна-палітычныя і ідэалагічныя фактары, якія дазвалялі вырашальна ўплываць на характар гістарыяграфічнай сітуацыі, якімі былі: палітыка ў вобласці гуманітарнай адукацыі; стварэнне і кантроль за дзейнасцю цэнтраў гістарычнай навукі, перыядычнага друку і цэнзуры; мэтанакіраваная кадравая і фінансавая палітыка ў дачыненні да ўстаноў гістарычнага профілю і да гісторыкаў, якія непасрэдна выконвалі палітычны заказ кіраўніцтва.
Перыядызацыя гісторыі гістарычнай навукі ў СССР пачала стварацца ў 1960-я гады, калі ствараліся «Очерки истории исторической науки в СССР» (Гл. таксама: М. В. Нечкіна), і ў выніку была аснаваная на пяці крытэрыях: 1) выкарыстанне марксісцка-ленінскай метадалогіі; 2) змена праблематыкі даследаванняў; 3) праведзеныя прыёмы даследавання; 4) увядзенне ў навуковы зварот новых крыніцаў; 5) змены ў арганізацыі гістарычнай навукі. Паводле прапанаваных крытэрыяў, савецкія гістарыёграфы падзялілі гісторыю гістарычнай навукі ў СССР на тры перыяды:
У позні савецкі і пост-савецкі перыяды пачалі вылучаць 4 асноўныя этапы развіцця савецкай гістарыяграфіі: