wd wp Пошук:

Сава балотная

Балотная сава (Asio flammeus) — птушка атраду совападобных.

Апісанне

Сава сярэдніх памераў, даўжыня цела 37-39 см, маса 260-440 г, размах крылаў 86-100 см. Птушка з кароткімі вушнымі пукамі пёраў, якія складаюцца толькі з 3-4 пёраў. Агульная афарбоўка буравата-вохрыстая, ніз цела святлейшы, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Вочы аранжава-жоўтыя.

Пашырэнне

Арэал разарваны: Галарктыка (акрамя крайніх поўначы і поўдня) а таксама ізаляваныя папуляцыі па ўсёй Паўднёвай Амерыцы, Вялікія Антыльскія а-вы (Гаіці, Пуэрта-Рыка), Галапагосы і Паўднёвы в-аў з Сандвічавых а-воў, Фалкленды, Каралінскія і Гавайскія а-вы.

Паштовая марка Беларусі

Месцы пражывання: поймавыя і сухадольныя лугі, нізінныя балоты, парослыя хмызняком або лісцевым драбналессем, часам купістыя, а таксама невялікія балотцы з курцінамі хмызняку і драбналесся сярод сеяных лугоў і палёў, асушаныя тарфянікі, якія зарастаюць, вялізныя ўвільготненыя высечкі.

Месца зімовак у паўднёвай частцы гнездавога арэала, у Заходняй і Паўднёвай Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Усходняй Азіі, трапічнай Афрыцы, паўднёвай частцы Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, на Антылах (Куба).

Асаблівасці біялогіі

У корме пераважаюць мышападобныя грызуны: цёмная і вадзяная палёўкі, а таксама мышы; трапляюцца жабы, зрэдку птушкі.

Манагам. Гняздуецца адзінкавымі парамі.

Гняздуе ў нізінных вільготных месцах, звычайна па ўскраінах балот. Гняздом служыць паглыбленне ў глебе, выстланное часам мохам. Кладка — у красавіку — складаецца з 3-6 белых шарападобных яек.

Увосень у перыяд вандровак і міграцыі совы часам збіраюцца групамі па 5-10 птушак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1763 годзе
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Савіныя