wd wp Пошук:

Рэцэпт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэцэпт (значэнні). Рэцэпт (ад лац.: receptum — узятае, прынятае, ад лац.: recipio — прымаю, атрымліваю) — пісьмовае распараджэнне ўрача аптэцы аб прыгатаванні і водпуску лекаў, якое таксама ўтрымлівае ўказанні, як імі карыстацца. Рэцэпт складаюць па вызначанай форме і правілам. Просты рэцэпт — рэцэпт, выпісаны на адно лекавае рэчыва, складаны — калі лекі складаюцца з дзвюх і больш інгрэдыентаў. Рэцэпт з’яўляецца юрыдычным дакументам, бо дазваляе праверыць правільнасць выраба лекаў.

У старажытнасці на латыні рэцэпты зваліся Formula remediorum (remedium - лекавы сродак) ці Formula medicinalis.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Фармацыя
Катэгорыя·Тэхналогія лекаў