wd wp Пошук:

Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння

Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння — медыцынская ўстанова ў Мінску. Размешчаны па адрасе вуліца Макаёнка, 17.

Гісторыя

Сквер перад цэнтрам
Сквер перад цэнтрам

Заснаваны ў 1998 годзе у Мінску як Рэспубліканскі дыспансер радыяцыйнай медыцыны на базе гарадской курортнай водагразелячэбніцы і Рэспубліканскага дыспансера радыяцыйнай медыцыны. З 2004 года дзяржаўная ўстанова з сучаснай назвай. З 2005 года да яго далучаны Рэспубліканскі кансультатыўны эндакрыналагічны цэнтр.

Структура

У структуры цэнтра (2006): 6 аддзяленняў, клініка-дыягнастычная лабараторыя, працэдурны кабінет, кабінеты псіхатэрапіі, эндаскапічных метадаў даследавання і гідратэрапіі кішэчніка, медыка-технічная група, падраздзяленне водагразелячэння.

Дзейнасць

Асноўныя кірункі дзейнасці: доктарская і стаматалагічная практыка, санаторна-курортнае лячэнне, выкарыстанне прыродных рэсурсаў, забеспячэнне прамысловай бяспекі і бяспекі юрыдычных і фізічных асоб. У цэнтры лечаць хваробы касцёва-мышачнай сістэмы, гінекалагічныя і ўралагічныя, нервовай сістэмы, органаў стрававання, захворванні органаў дыхання. Нароўні з вода- і гразелячэннем у комплексным лячэнні выкарыстоўваюцца розныя віды масажу, электрасвятлолячэння, іголкарэфлексатэрапія, лячэбна-фізкультурны комплекс, гідракінезатэрапія ў басейне з мінеральнай вадой.

Цэнтр сумесна з Нацыянальным інстытутам раку (ЗША) ажыццяўляе рэалізацыю праекта «Вывучэння раку і іншых захворванняў шчытападобнай залозы ў Беларусі пасля чарнобыльскай аварыі», а таксама «Праграмы актывізацыі беларуска-кітайскіх адносін на 2006-10 гады» (уключае стварэнне аддзялення традыцыйнай кітайскай медыцыны).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Медыцынскія ўстановы Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліца Макаёнка (Мінск)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бальніцы паводле алфавіта
Катэгорыя·1998 год у Мінску