wd wp Пошук:

Рэлігія ў Паўднёвым Судане

Рэлігія ў Паўднёвым Судане — сукупнасць рэлігійных вераванняў, уласцівых народам Паўднёвага Судана.

Большасць насельніцтва Паўднёвага Судана вызнае або хрысціянства, або традыцыйныя афрыканскія анімістычныя рэлігіі,[1] што ў пэўнай меры прывяло да сутыкнення з мусульманскай Поўначчу.

У паўднёвай частцы краіны пераважаюць як паганскія, так і хрысціянскія уплывы, адлюстраваныя ў жыцці мясцовага насельніцтва, хоць іслам таксама вызнаецца невялікай колькасцю насельніцтва.

Хрысціянства

Акрамя каталіцкіх абшчын у краіне маюцца англіканскія прыходы і структуры розных харызматычных хрысціянскіх дэнамінацый[2]. У сакавіку 2012 года Урад Судана пазбавіў грамадзянства ўсіх хрысціян і абавязала іх перасяліцца ў Паўднёвы Судан[3]. Па даных Barnabas Fund ультыматум дакранаецца 700 тыс. чалавек.[4]

Каталіцызм

Асноўны артыкул: Каталіцызм у Паўднёвым Судане Колькасць каталікоў у Паўднёвым Судане складае каля 1 мільёна 700 тысяч чалавек (каля 22 % ад агульнай колькасці насельніцтва). Большасць тых, хто прытрымліваюцца каталіцызму, пражываюць у паўднёвых штатах Усходняя Экваторыя, Цэнтральная Экваторыя і Заходняя Экваторыя, дзе каталікі складаюць значную большасць. Найменшая колькасць каталікоў пражывае ў штаце Верхні Ніл (45 000 чалавек пры агульным насельніцтве 2 мільёна 750 тысяч чалавек).

Іслам

Асноўны артыкул: Іслам у Паўднёвым Судане Распаўсюджаны ў суседнім Судане іслам, на тэрыторыі Паўднёвага Судана не мае такога ўплыву. Іслам вызнаецца ў этнічных групах масаліт, Дага і Берці.

Язычніцтва

Асноўны артыкул: Анімізм у Паўднёвым Судане Зноскі

  1. У Судане 4 мільёна чалавек прымуць удзел у рэферэндуме пра незалежнасць(руск.) . rus.ruvr.ru (са спасылкай на «Бі-бі-сі») (3 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 2011-1-3.
  2. South Sudan\“World Council of Churches” Архівавана 11 жніўня 2011. (англ.)
  3. Урад Судана пазбаўляе грамадзянства і выганяе з краіны ўсіх хрысціян(недаступная спасылка)
  4. ПРОДОЛЖАЕТСЯ ИСХОД ХРИСТИАН ИЗ СУДАНА (нявызн.) (недаступная спасылка). pravoslavie.ru (23 марта 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рэлігія ў Паўднёвым Судане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай