wd wp Пошук:

Рэзістар

Рэзістары з колернай маркіроўкай розных наміналаў і дакладнасці

Рэзістар — пасіўны элемент электрычнага ланцугу, у ідэальным выпадку характарызуецца толькі супраціўленнем электрычнаму току, гэта значыць, для ідэальнага рэзістара выконваецца закон Ома для аднароднага ўчастку ланцугу:

  U ( t )

R ⋅ I ( t )

{\displaystyle ~U(t)=R\cdot I(t)}

\{\displaystyle ~U(t)=R\cdot I(t)\}.

Рэальныя рэзістары таксама маюць паразітную ёмістасць, паразітную індуктыўнасць і нелінейную вольт-амперную характарыстыку.

Электрычныя функцыянальнасць рэзістара вызначаецца яго супорам, гэта значыць камерцыйныя рэзістары вырабляюцца ў дыяпазоне большым чым на дзевяць парадкаў. Тэмпературны каэфіцыент электрычнага супраціўлення таксама можа прадстаўляць цікавасць. Практычныя рэзістары таксама маюць паказчык максімальнай магутнасці, якая павінна перавышаць чаканую рассейваную магутнасць рэзістара. Рэзістары з больш высокімі паказчыкам магутнасці фізічна буйнейшыя, а таксама для іх працы могуць спатрэбіцца радыятары. У высакавольтавых ланцугах часам увага павінна быць нададзена максімальнаму намінальнаму рабочаму напружанню рэзістараў.

Практычныя рэзістары маюць індуктыўнасць і невялікую ёмістасць, гэтыя характарыстыкі могуць мець важнае значэнне для высокачастотных прыбораў. У малашумлівых узмацняльніках і перадузмацняльніках, шумавыя характарыстыкі рэзістараў могуць выклікаць праблемы. Непажаданая індуктыўнасць, лішні шум і тэмпературны каэфіцыент у асноўным залежаць ад тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці рэзістараў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Электроніка
Удакладненне арфаграфіі