wd wp Пошук:

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1790

Рэзалюцыя 1790 Савета Бяспекі ААН была аднагалосна прынятая 18 снежня 2007 года.

Перадгісторыя

Рэзалюцыя была запытаная прэм’ер-міністрам Ірака Нуры аль-Малікі, які заявіў, што гэта будзе апошняе падаўжэнне прысутнасці замежных войскаў на тэрыторыі яго краіны ў чаканні афіцыйных перамоваў, якія дазволяць замяніць мандат ААН новым пактам паміж ЗША і Іракам. Аднак палітык не пракансультаваўся па гэтай рэчы з іракскім парламентам, нягледзячы на тое, што ў чэрвені 2007 года была прынятая абавязковая рэзалюцыя, якая пацвярджае, што для любога падаўжэння спатрэбіцца ўхваленне ад парламента. Неўзабаве пачаліся слуханні ў Камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў ЗША, дзе абмяркоўваліся пытанні падаўжэння тэрміну знаходжання войскаў у Іраку.

Змест

Дакумент падоўжыў тэрмін знаходжання замежных сіл у Іраку да 31 снежня 2008 года, пасля чаго адказнасць за выкананне функцый, звязаных з найманнем, навучаннем, абсталяваннем і ўзбраеннем вайскоўцаў іракскіх узброеных сіл і сіл бяспекі, ажыццяўлянне бяспекі дзяржавы нясе толькі ўрад краіны.

Галасаванне

За (15)Устрымаліся (0)Супраць (0)
\* тоўстым выдзелены пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН

Наступствы

У 2008 годзе амерыканскі і іракскі ўрады падпісалі пагадненне «Аб статусе Узброеных сіл». Ён уключаў канкрэтную дату — 30 чэрвеня 2009 года, да якой амерыканскія войскі павінны былі сысці з іракскіх гарадоў, і поўную дату сыходу з іракскай тэрыторыі да 31 снежня 2011 года. 14 снежня 2008 года тагачасны прэзідэнт Джордж У. Буш падпісаў пагадненне аб бяспецы з Іракам. Падчас сваёй чацвёртай і апошняй паездкі ў Ірак амерыканскі лідар выступіў на тэлевізійнай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Ірака Нуры аль-Малікі, каб адсвяткаваць гэтае пагадненне, і вітаў поспехі ў галіне бяспекі ў Іраку, заявіўшы, што ўсяго два гады таму «такое пагадненне здавалася немагчымым»[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Iraqi Journalist Hurls Shoes at Bush, Is Detained , Fox News (14 снежня 2008).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Снежань 2007 года
Катэгорыя·Рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН
Катэгорыя·Акупацыя Ірака
Катэгорыя·Падзеі 18 снежня