wd wp Пошук:

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 120

Савет Бяспекі ААН
Рэзалюцыя 120
Дата: 4 лістапада 1956 года
Паседжанне №: 754
Код: S/3733 (Дакумент)

Галасаванне: За: 10 Устр.: 0 Супраць: 1
Тэма: Сітуацыя ў Венгрыі
Вынік: прынята

Савет Бяспекі склад 1956 года:
Пастаянныя члены:

Непастаянныя члены:

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 120 — рэзалюцыя, якая была прынятая 4 лістапада 1956 года на 754-м паседжанні Савета Бяспекі ААН, пасля разгляду пытання аб пагрозлівай сітуацыі, якая ўзнікла ў Венгрыі пасля прымянення Савецкім Саюзам узброеных сіл для падаўлення паўстання[1].

Улічваючы, што пры адсутнасці аднадушнасці сярод пастаянных членаў Савет Бяспекі не змог выканаць свой галоўны абавязак падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, Савет прыняў склікаць надзвычайную спецыяльную сесію Генеральнай Асамблеі ААН для выпрацоўкі адпаведных рэкамендацый адносна становішча ў Венгрыі[1].

За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 10 з 11 членаў Савета, супраць выказаўся толькі прадстаўнік Савецкага Саюза[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Резолюция Совета Безопасности ООН от 4 ноября 1956.(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Венгерскае паўстанне 1956 года
Катэгорыя·Рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН